Вы тут

Пракуратура Гродзеншчыны пастанавіла заблакаваць сайт Hrodna.Life

Пастанова аб закрыцці доступу да Hrodna.Life

Пракуратура Гродзенскай вобласці пастанавіла абмежаваць доступ да інтэрнэт-рэсурсу Hrodna.Life.

Адпаведную пастанову падпісаў в.а. абласнога пракурора Эдуард Бурак. 16 верасня дакумент быў накіраваны ў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі ў дзяржінспекцыю па электрасувязі.

У пастанове называюцца дзве прычыны такога рашэння:

"Асобныя артыкулы, якія суправаждаюцца відэаматэрыяламі, што негатыўна характэрызуюць пасля заканчэння выбарчай кампаніі Беларусі і дыскрэдытуюць дзейнасць дзяржаўных праваахоўных органаў";

— рэдактары "Гродна Лайф Медыя" Аляксей Шота і Ірына Новік былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Раней улады залічылі тэлеграм-канал выдання да экстрэмісцкіх. Цяпер вырашылі перакрыць доступ і да сайта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.