Вы тут

Тэлеграм-канал Hrodna.life прызналі экстрэмісцкім

Аляксей Шота каля суда

Тэлеграм-канал Hrodna.life прызналі экстрэмісцкім. Былі выяўлены паведамленні, "накіраваныя на распальванне... варажнечы" — сацыяльнай, палітычнай. Рашэнне прыняў суд Ленінскага раёна Гродна, суддзя — Вольга Шуманская.

Галоўны рэдактар сайта Hrodna.life Аляксей Шота не пагаджаецца з прысудам. "Лічу, што маё права на справядлівы разгляд справы было парушана", — кажа ён. Справа ў тым, што яшчэ не разгледжана яго скарга на заключэнне экспертнай камісіі, таму суд мусіў прыпыніцца, чаго не адбылося. "Раней падаць скаргу я не мог у прынцыпе — толькі за дзень да суда я азнаёміўся з матэрыяламі справы", — кажа Шота пра сваё хадайніцтва, якое суддзя Шуманская не задаволіла.

"Каментарыі, у якіх суд угледзеў праявы экстрэмізму, былі апублікаваныя не адміністрацыяй канала, а чытачамі, — працягвае Аляксей Шота. — Гэта іх меркаванні, за якія мы не павінны адказваць".

Да таго ж, кажа ён, яны размяшчаліся ў асобным чаце, у якога асобны адрас і ідэнтыфікацыйны нумар. Яшчэ да пачатку суда каментарыі былі адключаныя, а чат выдалены.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.