Пракаповіч: Галоўнае, каб Еўрасаюз не далучыўся да санкцый ЗША

Пасол Беларусі ў Літве Уладзімер Дражын прызнаў наяўнасьць праблемаў з філіялам канцэрну «Белнафтахім» у Літве ў сувязі з амерыканскімі санкцыямі. Амбасадар паведаміў, што 4 вядучыя банкі Літвы адмовіліся ад абслугоўвання аперацый канцэрну, і давялося звярнуцца да горшага банку, паведамляе радыё «Свабода».

Летась праз літоўскае прадстаўніцтва «Белтнафтахім» было прададзена прадукцыі на 380 мільёнаў долараў.

На думку старшыні Нацыянальнага банку Беларусі Пятра Пракаповіча, гэтага варта было чакаць, бо «ўсе балтыйскія краіны свята выконваюць патрабаванні ЗША». Старшыня Нацбанку лічыць, што зараз галоўнае, каб Еўрасаюз не далучыўся да санкцый ЗША.

Паводле Нашай Нівы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі