Пракаповіч: Абмежаванні крэдытавання ў валюце для бізнесу трэба зняць

Ён выступіў на круглым стале па пытаннях крэдытавання малога і сярэдняга бізнесу.



Пракаповіч: "Для малога і сярэдняга бізнесу трэба зняць усялякія абмежаванні крэдытавання ў замежнай валюце. Таму што малы і сярэдні бізнэс працуе сёння на ўнутраны рынак і на экспарт. На ўнутраным рынку ён вырашае пытанне павелічэння долі беларускіх тавараў, а на знешнім рынку — павелічэння экспарту. Гэта вельмі важны сектар нашай эканомікі, які непасрэдна працуе на вырашэнне галоўнай задачы — збалансаванасці нашай эканомікі”.



Датычна крэдытавання ў беларускіх рублях Пётр Пракаповіч распавёў, што ўрадам і Нацбанкам распрацаваныя меры, накіраваныя на патанненне крэдытаў у рублях. Мэта ж ўсёй гэтай працы — паступовае прывядзенне да аднаго ўзроўню кошту валютных і рублёвых крэдытаў, кажа Пракаповіч.
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі