У нядзелю ў Беларусі будзе хмарнае з распагоджаннямі надвор'е, расказалі ў Гідраметцэнтры. У шмат якіх раёнах краіны пройдзе невялікі кароткачасовы снег, а месцамі выпадзе мокры снег.
Сіноптыкі папярэджваюць кіроўцаў: на асобных частках дарог будзе галалёдзіца.
“Вецер паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра максімальная днём -4..+1°С”, — кажуць у Гідраметцэнтры.
У Мінску таксама будзе хмарна, пройдзе невялікі снег, месцамі на дарогах захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра раніцай -3..-5 °С, удзень -2 -3°С, увечар -1..-2 °С.