Прадзюсер Баранаў памёр ад спынення сэрца

Генеральны дырэктар прадзюсарскага цэнтра "Спамаш" Дзмітрый Баранаў памёр ад раптоўнага спынення сэрца. Пра гэта БелаПАН паведаміў народны артыст Беларусі, кіраўнік праекта "Еўрафэст" Аляксандр Ціхановіч са спасылкай на вынікі ўскрыцця.

Па словах Ціхановіча, Дзмітрый памёр ўвечары 9 жніўня, знаходзячыся за рулём свайго аўтамабіля. Выпадковы мінак бачыў, як ён паспеў прыпаркавацца, але выйсці з машыны ўжо не змог. Аляксандр Ціхановіч адзначыў, што Баранаў ніколі не скардзіўся на сэрца. Больш за тое, ён актыўна займаўся спортам, здзяйсняў штодзённыя прабежкі.

У нядзелю ў другой палове дня цела Дзмітрыя плануецца даставіць у жаночы манастыр у Навінках. Пахаванне, паводле папярэдняй інфармацыі, пройдуць у панядзелак, 12 жніўня. У Дзмітрыя Баранава засталіся бацькі і малодшы брат.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі