Прадпрымальніку Віктару Крывалю прапанавалі дасядзець за кратамі 2 сутак

Двое сутак прапанавалі дасядзець за кратамі міліцыянты актывісту прадпрымальніцкага руху з Узды Віктару Крывалю.  Яны забралі Крываля з яго крамы і, не паказаўшы дакументаў на арышт, павезлі ў мясцовы ізалятар часовага ўтрымання.

Нагадаем, прадпрымальнік быў асуджаны 19 лютага на 15 сутак арышту за распаўсюд улётак "антыдзяржаўнага характару" з заклікам прыняць удзел у мітынгу прадпрымальнікаў у Мінску.

За двое сутак да заканчэння тэрміну з раённай бальніцы прыехаў намеснік галоўнага лекара і пасля агляду Крываля вынес рашэнне пра неабходнасць яго шпіталізацыі. Прычым, прадпрымальніка літаральна выштурхалі з камеры.

Цяпер Віктар Крываль знаходзіцца ў бальніцы, дзе яго аглядаюць лекары. Прадпрымальнік спадзяецца, што яго, хворага на ангіну, не адправяць за краты.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі