Прадпрымальнік Уладзіслаў Цітовіч вырашыў не ўдзельнічаць у выбарах (відэа)

Мінскі прадпрымальнік Уладзіслаў Цітовіч вырашыў не ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах. Пра гэта ён паведаміў Еўрарадыё. Паводле слоў Цітовіча, у яго ёсць 100 чалавек у групе і ён можа зарэгістравацца, але 100 тысяч подпісаў такімі сіламі не сабраць.

Цітовіч: "Справа ў тым, каб зарэгістравацца, ёсць неабходная колькасць людзей. Але гэтага, я разумею, не будзе дастаткова, каб сабраць гэтыя подпісы... Я так разумею, што мы не будзем падавацца. А, мачыма, з кімсьці з кандыдатаў папрацуем. Магчыма. Вось гэта мы цяпер і абмяркоўваем". (гл. відэа)

Уладзіслаў Цітовіч кажа, што можа падтрымаць кагосьці з апазіцыйных прэтэндэнтаў.

Як паведамляла Еўрарадыё, Цітовічу 39 гадоў. Ён займаецца будаўнічым бізнэсам, беспартыйны. Пра сваё жаданне паўдзельнічаць у выбарах заявіў зусім нядаўна праз Facebook.


Такім чынам, на сённяшні дзень у ЦВК падалі дакументы 10 ініцыятыўных груп. Да 19-й гадзіны іх колькасць яшчэ можа павялічыцца. Тры ініцыятыўныя групы (Лукашэнкі, Гайдукевіча і Калякіна) сёння былі зарэгістраваныя.

Фота: Змітра Лукашука

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі