Прадпрымальнік браў перадаплату ў турыстаў і на іх грошы ездзіў у камандзіроўкі

Прадпрымальнік браў перадаплату ў турыстаў і на іх грошы ездзіў у камандзіроўкі

Мінскі прадпрымальнік браў перадаплату ў турыстаў і на іх грошы ездзіў у камандзіроўкі. За паўтара месяца дзейнасці ён паспеў ашукаць мінчукоў на больш чым 2 тысячы рублёў, інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі. 26-гадовага прадпрымальніка затрымалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку. Высветлілася, што ён пасля атрымання ад кліента перадаплаты знікаў. Калі ж да яго ўдавалася датэлефанавацца, казаў, што знаходзіцца ў камандзіроўцы. Ён сапраўды ў іх бываў, але па асабістых справах і на грошы кліентаў.

У дачыненні затрыманага могуць распачаць крымінальную справу па артыкуле "Махлярства". Пакуль праходзіць праверка. Міліцыя распаўсюдзіла фота зламысніка — не выключана, што яшчэ не ўсе пацярпелыя звярнуліся да праваахоўнікаў.

Прадпрымальнік браў перадаплату ў турыстаў і на іх грошы ездзіў у камандзіроўкі
minsk.mvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі