Прадпрыемства "Омск Карбон" пад Магілёвам не прайшло экалагічную экспертызу

Прадпрыемства "Омск Карбон" пад Магілёвам не прайшло экалагічную экспертызу

Рэспубліканскі цэнтр экалагічнай экспертызы не выдаў заключэнне па павелічэнні магутнасці прадпрыемству па вытворчасці тэхнічнага вугляроду "Омск Карбон Магілёў". Пра гэта піша праваабарончы сайт "Вясна"

Каардынатар кампаніі "За здаровы Магілёў" Андрэй Бодзілеў павіншаваў магілёўцаў з гэтай маленькай перамогай. Па яго словах, гараджане на пэўны час "пазбеглі яшчэ большы экалагічных праблем, якія магло б прынесці павелічэнне магутнасці вытворчасці".

У лісце намесніка дырэктара па экалагічнай дзяржэкспертызе Яўгена Рачэўскага гаворыцца, што па стане на 5 ліпеня дакументацыя па павелічэнні магутнасці паўторна не паступала.

Дарэчы, завод гатовы на 75%. Запусціць яго плануюць увосень.

Прадпрыемства "Омск Карбон" пад Магілёвам не прайшло экалагічную экспертызу
mspring.online

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі