Вы тут

Прададзены БЧБ-сцяг, які мэр Рыгі вывесіў падчас хакейнага чэмпіянату свету

Мэр Рыгі Марціньш Стакіс / riga.lv

Дабрачынны аўкцыён, на які быў выстаўлены БЧБ-сцяг, узняты ў Рызе падчас ЧС па хакеі, скончыўся. Як паведамляецца на сайце аўкцыёну, сцяг прадалі за 12600 долараў.

Сродкі ад продажу пойдуць на дапамогу рэпрэсаваным беларусам.

Нагадаем, мэр Рыгі Марціньш Стакіс і кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс замянілі дзяржаўны сцяг Беларусі на бел-чырвона-белы з гербам "Пагоня" ў траўні 2021 года.

Стакіс патлумачыў свой учынак тым, што "сцяг, які сімвалізуе рэжым, які ажыццяўляе дзяржаўны тэрарызм, недарэчны ў гарадскім асяроддзі Рыгі — таму мы яго знялі". Праз гэта ў дачыненні да Стакіса і Рынкевічса ў Беларусі завялі крымінальную справу за распальванне нацыянальнай варожасці.

Скрыншот са старонкі сайта ebay.com, дзе ладзіўся аўкцыён

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.