Працавік за 15 тысяч і трэнер ФК "Шахцёр": каму ў Беларусі гатовыя шмат плаціць

Відаць, найбольш у Беларусі запатрабаваны асаблівы настаўнік працы / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Відаць, найбольш у Беларусі запатрабаваны асаблівы настаўнік працы / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

У Беларусі людзі працягваюць часцей звальняцца, чым уладкоўвацца на працу. Розніца паміж прынятымі і звольненымі ў красавіку больш за 17 тысяч чалавек. За першы квартал 2023 года адток кадраў склаў 11,7 тысяч чалавек.

Еўрарадыё даведалася, з якіх сфер людзі сыходзяць хутчэй за ўсё і якія заробкі там прапануюць.

 

Трэнер для алімпійцаў атрымлівае ўдвая менш за сярэдні

У рэспубліканскім банку вакансій 121,6 тысяч аб'яў па пошуку работнікаў. Прапаноў на сярэднюю і вышэйшую за сярэднюю заработную плату 11,5 тысяч. Гэта значыць, менш чым 10% ад усіх прапаноў.

Адным з лідараў па адтоку кадраў у красавіку зрабілася ахова здароўя мінус 2 670 чалавек. А колькі грошай прапануюць лекарам?

Трудовик за 15 тысяч и тренер ФК “Шахтёр”: кому в Беларуси готовы много платить
Трэнерскія вакансіі / gsz.gov.by

Калі вы працуеце з маладымі талентамі ў рэгіёнах, нават у вучылішчы алімпійскага рэзерву, то тыповая прапанова для вас — ад 555 да 814 рублёў за стаўку. Столькі дае Чашніцкая раённая СДЮШАР.

 

Брэст шукае цуда-працавіка

Актыўна сыходзілі спецыялісты з адукацыі — мінус 1 994 чалавекі. На запыт "настаўнік" рэспубліканскі банк вакансій паказвае 477 прапаноў. 28 вакансій — з больш высокім заробкам. Праўда, не факт, што работнік атрымае сярэдні заробак або вышэйшы за сярэдні нават пры пошуку канкрэтна такой вакансіі.

У некаторых прапановах ёсць дыяпазон магчымага заробку. Напрыклад, вельмі дзіўную аплату прапануюць настаўніку тэхнічнай працы брэсцкай школы №11 — ад 554 да 15 000 рублёў. Нават калі працавік атрымае ўсяго 554 рублі, то гэтая вакансія адлюстроўваецца разам з цікавейшымі прапановамі.

Трудовик за 15 тысяч и тренер ФК “Шахтёр”: кому в Беларуси готовы много платить
Ці то працадаўца зрабіў памылку друку, ці то Брэсту патрэбны цуда-працавік за 15 тысяч рублёў / gsz.gov.by

Амаль 4,5 тысячы чалавек у красавіку страціла сфера забеспячэння электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам. Масавыя звальненні ў гэтай сферы ў красавіку звычайная справа, бо заканчваецца ацяпляльны сезон. Але ў папярэднія два гады ў гэты месяц звальнялася прыкладна на 2,4 тысячы чалавек больш, чым прыходзіла ў сферу.

Што прапануюць гэтым спецыялістам? Бачым 19 вакансій на пасаду слесара аварыйна-аднаўленчых работ у галіне газазабеспячэння. Самы вялікі заробак у Любанскім раёне ад 1607 да 2008 рублёў. Іншыя прапановы у дыяпазоне ад 1000 да 1500 рублёў. Менш за ўсё гатовы плаціць "Магілёўаблгаз" ад 667 да 805 рублёў за поўную стаўку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі