У мінскім Метрабудзе забаранілі звальняць работнікаў па пагадненні бакоў
![Мінскае метро / minsk-metro.net](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/metro-1004-1.jpg.webp?itok=ULQwngls)
Мінскае метро / minsk-metro.net
У мінскім Метрабудзе забаранілі звальняць супрацоўнікаў па пагадненні бакоў. Адпаведным дакументам падзяліўся падпісант тг-канала "Беларусь галаўнога мозгу".
Па словах супрацоўніка Метрабуда, прычына такога рашэння простая: многія супрацоўнікі хочуць звольніцца праз непрывабныя умовы працы і нізкія заробкі. Часам там плацяць ўсяго 1000 рублёў.
![У мінскім Метрабудзе забаранілі звальняць работнікаў па пагадненні бакоў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/metro-1004-2.png.webp?itok=ZMru0giE)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.