Працаўнікоў "Гомсельмаша" "ў мэтах прафілактыкі" вазілі ў калонію
![У калоніі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-12/k0012.jpg.webp?itok=R115xJk5)
У калоніі / t.me/combynews/
Працаўнікоў дэпартамента забеспячэння вытворчасці ААТ "Гомсельмаш" "у мэтах прафілактыкі карупцыйных правапарушэнняў і злачынстваў" вазілі ў жаночую папраўчую калонію № 4, паведамляе прэс-служба прадпрыемства. Там ім правялі экскурсію па тэрыторыі, паказалі, як жывуць і працуюць на швейнай фабрыцы зняволеныя. Працаўнікам "Гомсельмаша" расказвалі пра канкрэтныя выпадкі патраплення ў калонію за хабарніцтва.
У згаданай калоніі ўтрымліваюць і палітычных зняволеных. Іх там можа быць 119 чалавек.
![Працаўнікоў "Гомсельмаша" "ў мэтах прафілактыкі" вазілі ў калонію](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/K0023.jpg.webp?itok=GVxKBjWw)
t.me/combynews/
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.