Пра вайну, тэатр, санкцыі і “эфект Пазняка” — эфір з Халезіным

Мікалай Халезін / Еўрарадыё
Мікалай Халезін / Еўрарадыё

Захад абмяркоўвае ўсё новыя санкцыйныя пакеты ў дачыненні да Беларусі, а ў Беларусі заяўляюць пра спрыяльнасць гэтых санкцый для беларускай эканомікі і ствараюць камісію, якая будзе выдаваць дазволы на вяртанне тым з соцень тысяч вымушаных эмігрантаў, якіх рэпрэсіямі лукашэнкаўскі рэжым выпхнуў з краіны. Тыя ж, хто разлічвае вярнуць сабе радзіму сілай, а не міласцю камісараў Шведа, аб’ядноўваюцца ў Раду Бяспекі на чале з Пазняком і палком Каліноўскага.
 
Што адбываецца з санкцыйным ціскам і ці працуе ён? “Самапрызначэнцы” з Каардынацыйнай Рады і Рады Бяспекі — ці здольныя яны паўплываць на сітуацыю ў Беларусі? Ці паверыць Захад у лібералізм, хай сабе і з адценнем КДБ, рэжыма і яго добрым намерам пасля заяваў аб стварэнні камісій пад кіраўніцтвам Шведа? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае арт-дырэктар Беларускага свабоднага тэатра, праграмны дырэктар Creative Politics Hub Мікалай Халезін.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі