Пра сваё закрыццё абвясціла адна з ВНУ Беларусі

Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва

Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва / ipp.by

Зачыняецца прыватны Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва (ІПП). На сайце навучальнай установы паведамляецца, што яна завяршае адукацыйную дзейнасць.

Прычына рашэння не ўдакладняецца. Інстытут прайшоў дзяржаўную акрэдытацыю ў лютым 2021 года. Сертыфікат дзейнічаў да 9 сакавіка 2026-га.

Звесткі аб праблемах у ІПП з'явіліся яшчэ ў 2024 годзе. Тады ў СМІ пісалі, што інстытут вырашыў не набіраць першакурснікаў на новы навучальны год. Аднак у адміністрацыі ВНУ казалі, што не плануюць згортваць адукацыйную дзейнасць. На той момант ужо спынілі працу два з пяці прыватных ВНУ краіны.

Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва (ІПП) пачаў працу ў 1993 годзе. У ім рыхтавалі спецыялістаў у галіне эканомікі і кіравання, паліталогіі і журналістыкі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.