Попыт беларусаў на золата вырас у чатыры разы

За студзень-травень 2008 года ў Беларусі прададзена 35.587 залатых мерных зліткаў агульнай масай 1 тона 153 кілаграмы. Гэта ў чатыры разы больш за аб'ём золата, прададзенага за такі ж перыяд мінулага года. У Нацыянальным банку тлумачаць гэта тым, што насельніцтва Беларусі выкарыстоўвае золата як адзін з самых выгадных на сёння сродкаў захавання зберажэнняў.

Найбольшай папулярнасцю сёлета карысталіся 10-грамовыя зліткі золата — іх было прададзена 9.652. Далей у рэйтынгу папулярнасці ідуць 20-грамовыя (8.090) і 5-грамовыя (6.975) зліткі.

Таксама бывло прададзена 4.689 зліткаў масай адзін грам, 2.500 зліткаў масай 50 грамаў, 2.434 зліткі масай 100 грамаў, 780 зліткаў масай 250 грамаў, 349 зліткаў масай 500 грамаў і 118 зліткаў вагой адзін кілаграм. Пры гэтым назад у насельніцтва за тры месяцы выкуплена 110 кілаграмаў золата.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі