Помнік Джону Ленану паставяць у Вільні

Паводле яго, самакіраванне сталіцы ў чэрвені дало згоду на ўстаноўку помніка на вуліцы Каўна. Ужо ёсць першыя эскізы, аднак яшчэ не ясна, хто будзе рабіць скульптуру. Аўтары ідэі хочуць, каб яна была выкананая з металу, была дэкаратыўнай і “метафарычнай”.





Сродкі на помнік спадзяюцца атрымаць з ахвяраванняў.





Джон Ленан быў культавай фігурай на музычным алімпе другой паловы XX-га стагоддзя, быў лідарам аднаго з самых папулярных гуртоў “Бітлз”. Пасля распаду калектыву ён заняўся сольнай кар'ерай, быў грамадскім актывістам. Тады была створана адна з самых вядомых песень музыканта Imagine, якая лічыцца міжнародным гімнам міру.





У снежні 1980 Ленан быў застрэлены ў Нью-Ёрку сваім прыхільнікам Маркам Дэвідам Чэпмэнам, які меў псіхічную хваробу.





Ідэя зрабіць помнік Ленану, кажа Пілінкус, у яго і фотамастака Саўлюса Паўкшціса з’явілася дваццаць гадоў таму, а сёлета яны вырашылі яе рэалізаваць, перадае Радыё Свабода са спасылкай на замежныя СМІ.





Акрамя ўсяго іншага, скульптура дапаможа ажывіць раён, які знаходзіцца побач з чыгуначным вакзалам.





Паводле ідэі Паўкшціса і Пілінкуса ў Вільні ў 1996 годзе ўжо быў усталяваны бюст вядомага музыкі Фрэнка Запы.