Польскі ўрад падаў ў адстаўку

Прэм'ер-міністр Польшчы Яраслаў Качынскі і міністры яго кабінета ў панядзелак падалі ў адстаўку.
Аднак, згодна з рашэннем прэзідэнта, яны працягнуць выконваць свае абавязкі да афіцыйнага сцвярджэння кандыдатуры новага прэм'ер-міністра.

Як чакаецца, ім стане Дональд Туск, лідэр партыі "Грамадзянская платформа", якая атрымала перамогу на пазачарговых парламенцкіх выбарах, што адбыліся 21 кастрычніка. На гэта кіраўнік польскай дзяржавы мае яшчэ два тыдні.

У канцылярыі польскага прэзідэнта адзначылі, што Лех Качынскі мае намер зацвердзіць новага прэм’ера ўжо на гэтым тыдні.

AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі