Польскі прэзідэнт спадзяецца на сапраўдную палітычную адлігу ў Беларусі

Прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі, характарызуючы сітуацыю ў Беларусі, выказаў надзею, што ў нашай краіне наступіла сапраўдная палітычная адліга. Такую заяву ён зрабіў падчас прэс-канферэнцыі пасля двухдзённага саміту прэзідэнтаў краін Вышаградскай групы.  Качынскі заявіў, што даведаўся пра паездку кіраўніка польскага МЗС ў Беларусь за дзень да меркаванага візіту і тое выпадкова.

Нагадаем, што сустрэча міністраў замежных справаў Беларусі і Польшчы Сяргея Мартынава і Радаслава Сікорскага адбылася 12 верасня ў Беларусі, ва ўрадавай рэзідэнцыі ў Белавежскай пушчы. Сікорскі падкрэсліў, што візіт адбыўся па ўзгадненні і з ведама адпаведных органаў Еўрасаюза. Падрабязнасці беларуска-польскіх перамоваў не разгалошваюцца.

Оnet.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі