Польшча за 30 месяцаў выдала беларусам 586 тысяч віз
![Пры гэтым атрымаць візу дастаткова складана / Еўрарадыё](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/visa_4_08.jpg.webp?itok=ceW5cQP4)
Пры гэтым атрымаць візу дастаткова складана / Еўрарадыё
Польшча выдала беларусам 586 тысяч віз з пачатку 2021 года. Больш віз выдалі толькі ўкраінцам — 990 тысяч. Такую статыстыку апублікавала МЗС Польшчы.
Статыстыку апублікавалі на фоне гучнага скандалу: ёсць падазрэнні, што пры выдачы віз працавалі буйныя карупцыйныя схемы. Улады Польшчы ў адказ на расследаванні заявілі, што “не ўся інфармацыя адпавядае рэчаіснасці”. Але апазіцыя сцвярджае, што гэтыя схемы спрыялі нелегальнай міграцыі жыхароў Азіі праз Беларусь.
Што да віз, якія былі выдадзены беларусам, — тут, здаецца, сур'ёзных пытанняў няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.