Вы тут

Польшча працягнула забарону ўезду для замежнікаў да 13 траўня

Беларуска-польская мяжа / Вікіпедыя

Польшча працягнула закрыццё межаў да 13 траўня, паведамляе ў сваім Telegram-канале прэс-служба Памежнага камітэта Беларусі. Абмежаванне звязанае з распаўсюдам каранавіруса. 

Аднак па-ранейшаму ў краіну могуць прыехаць некаторыя катэгорыі замежнікаў. Гаворка ідзе пра жонак і мужоў, а таксама дзяцей грамадзян Польшчы. Таксама праз мяжу могуць падарожнічаць замежныя грамадзяне з картай паляка, замежнікі з правам пастаяннага або часовага знаходжання на тэрыторыі Польшчы, дыпламаты і чальцы іх сем'яў.

Праўда, усім, хто прыбывае з-за мяжы, давядзецца прабыць 14 дзён на каранціне ва ўмовах самаізаляцыі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.