"Польшча мусіць быць талерантнай". Як прайшоў гей-прайд у Варшаве

 "Польшча мусіць быць талерантнай". Як прайшоў гей-прайд у Варшаве

У суботу 8 чэрвеня ў цэнтры Варшавы прайшоў гей-прайд — парад роўнасці. Тысячы людзей з танцамі, музыкай і ЛГБТ-атрыбутыкай прайшліся вуліцамі польскай сталіцы.

Перад удзельнікамі акцыі з імправізаванай сцэны, абсталяванай у аўтобусе, выступіў мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі. Ён падкрэсліў, што Польшча мусіць быць талерантнай.

"Не кожны мусіць быць на парадзе роўнасці, але кожны мусіць паважаць правы меншасцяў. Дакладна таксама не кожны мусіць хадзіць у нядзелю ў касцёл, але мусіць паважаць традыцыі людзей, якія мысляць іначай. Менавіта таму мы сёння тут разам, усміхаемся і проста добра бавім час", — сказаў Тшаскоўскі.

Калона людзей, якія прынялі ўдзел у парадзе роўнасці, расцягнулася амаль на 4 кіламетры.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі