Польшча атрымала ад ЗША сістэмы HIMARS для размяшчэння на мяжы з РФ
![HIMARS у Польшчы / https://twitter.com/MON_GOV_PL](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/FwK5xbjWIAIaag8.jpg.webp?itok=YZkk1UMI)
HIMARS у Польшчы / https://twitter.com/MON_GOV_PL
Польшча атрымала ад ЗША амерыканскія рэактыўныя сістэмы залпавага агню HIMARS. Іх плануецца размясціць на мяжы з РФ — у паўночна-ўсходняй частцы краіны.
"Гэтая тэхніка зарэкамендавала сябе ў баі ў руках украінцаў, спыніўшы расійскае ўварванне", — кажа віцэ-прэм'ер, міністр абароны Марыюш Блашчак. Паводле яго слоў, яе задачай будзе "стрымліванне агрэсара" і ўмацаванне польскай арміі "на ўсходнім флангу Польшчы і ўсходнім флангу Паўночнаатлантычнага альянсу".
Гэта першая партыя HIMARS. Агулам Польшча атрымае два дзясяткі ўстановак, а таксама боепрыпасы. Пакупка была ўзгоднена яшчэ ў 2019 годзе, за ўстаноўкі заплацілі больш за 400 мільёнаў долараў. Польшча і ЗША вядуць перамовы пра дадатковыя пастаўкі HIMARS.
З 2022 года трапныя ўдары ракет HIMARS, якія запускаюць украінскія вайскоўцы, знішчаюць склады, штабы, казармы, масты ў тыле расійскіх войск, што дэмаралізоўвае праціўніка, пазбаўляе яго рэзерваў. Сёлета CNN паведаміла, што з-за расійскіх сродкаў радыёэлектроннай барацьбы ракеты HIMARS сталі менш эфектыўнымі, але гэта афіцыйна не пацверджана.
![Польшча атрымала ад ЗША сістэмы HIMARS для размяшчэння на мяжы з РФ](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/FwK5sWSWYAEmzOu.jpg.webp?itok=IUxkC6fI)
![Польшча атрымала ад ЗША сістэмы HIMARS для размяшчэння на мяжы з РФ](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/FwK5sWTWAAEAdMz.jpg.webp?itok=Qcs3VW1L)
![Польшча атрымала ад ЗША сістэмы HIMARS для размяшчэння на мяжы з РФ](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/FwK5xcoX0AQFP2Y.jpg.webp?itok=_ZEMC4_H)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.