Полк Каліноўскага выказаўся пра Валерыя Сахашчыка

Беларускі полк імя Кастуся Каліноўскага выказаўся пра Валерыя Сахашчыка, падпалкоўніка запасу, прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы. Добраахвотнікі чакаюць ад яго плана дзеянняў. Яны не хочуць меркаваць пра тое, наколькі гэта ўдалая ці няўдалая кандыдатура, "на падставе агульных заяў, якія прагучалі на канферэнцыі [у Вільні]".

Як вядома, нядаўна лідар КХП-БНФ Зянон Пазьняк назваў Сахашчыка "прытойным беларускім афіцэрам гонару" і "патрыётам Беларусі, які дбае пра яе лёс і абарону", заклікаў падтрымаць яго.

Прэс-служба Палка Каліноўскага пракаментавала адсутнасць прадстаўнікоў падраздзялення на канферэнцыі "Новая Беларусь" у Вільні, якую арганізаваў Офіс Святланы Ціханоўскай: "На парадак дня працы канферэнцыі пытанні, якія датычыліся непасрэдна вайсковай справы, не выносіліся. Гэтая канферэнцыя не планавалася як профільны вайсковы форум. Па гэтай прычыне полк вырашыў не прымаць у ёй удзелу".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.