Полацкія ратавальнікі знялі з ільдзіны 22 рыбакі. Ратавальнікі прыехалі на Заходнюю Дзвіну на вучэнні — адпрацоўваць выратаванне чалавека, які тоне, але ўбачылі велізарную ільдзіну з людзьмі.
Ратавальнікі настойліва рэкамендавалі рыбакам вярнуцца на зямлю. Але пры спробе гэта зрабіць, лёд крышыўся. У выніку ільдзіна апынулася адарваная ад берага.
Работнікам МНС прыйшлося наводзіць пераправу. Толькі пасля гэтага рыбакі змаглі вярнуцца на бераг. Ніхто не пацярпеў.