Вы тут

Пола Макартні не пусцілі ў начны клуб на афтэрпаці “Грэмі” (відэа)

Аднаго з самых вядомых музыкаў XX стагоддзя, сэра Пола Макартні не пусцілі ў начны клуб у Лос-Анджэлесе, дзе адбывалася афтэрпаці “Грэмі”. Як аказалася, шматгадовай кар'еры не дастаткова, каб легенду The Beatles пусцілі на вечарынку, арганізаваную 26-гадовым рэперам Tyga, піша Dailymail.

Сэр Пол і яго жонка Нэнсі Шэвел двойчы не прайшлі ў начны клуб Argyle у Галівудзе, бо вышыбала не ведаў, хто яны такія.

У клуб таксама не пусцілі спевака Beck, бубнача Foo Fighters Тэйлара Хокінса і акцёра Вудзі Харэльсана.

Сам рэпер Tyga напісаў у Твітары: "Я не кантралюю дзверы. Я не ведаў, што сэр Пол быў там".