Пісьменнік Віктар Сувораў: Беларусь — апошняя надзея Пуціна

Пісьменнік Віктар Сувораў: Беларусь — апошняя надзея Пуціна

Вядомы пісьменнік Віктар Сувораў назваў Беларусь апошняй надзеяй Пуціна. Заява прагучала падчас яго інтэрв'ю ў праграме "Гардон", якую вядзе журналіст Дзмітрый Гардон на тэлеканале "112 Украіна".

"Я думаю, што Беларусь — гэта вельмі важная і, магчыма, апошняя надзея Пуціна. Ён павінен недзе ваяваць", — выказаў меркаванне Сувораў, які раней быў супрацоўнікам савецкіх спецслужбаў. На яго думку, пасля таго, як Украіна абараніла свае інтарэсы і спыніла наступ Расіі, Пуцін вымушаны шукаць новую тэрыторыю. Ёй можа стаць Беларусь.

"Там вельмі многія людзі разумеюць, Беларусь на баку Украіны. Беларускі народ — я чытаю тут беларусаў, п'ем гарэлку разам — яны ўсе за Украіну. Беларусы — за Украіну, гэта я дакладна табе кажу, яны не за Расію. І калі там нешта пачнецца трохі, то гэта, напэўна, апошні шанец Пуціна", — лічыць пісьменнік.

Віктар Сувораў (сапраўднае імя Уладзімір Рэзун) — былы супрацоўнік Галоўнага разведвальнага ўпраўлення СССР. У 1978 годзе ён перабег у Вялікабрытанію. Найбольшую вядомасць аўтару прынеслі дакументальна-публіцыстычныя кнігі пра СССР напярэдадні і ў час Другой сусветнай вайны (напрыклад, "Ледакол") і савецкія спецслужбы (аўтабіяграфічная кніга "Акварыум").

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі