Пінск — рэгіянальны лідэр па колькасці хворых на СНІД

На сённяшні дзень у Пінску афіцыйна зарэгістраваныя 328 чалавек, інфікаваных вірусам імунадэфіцыту чалавека. Толькі з пачатку года пінскія медыкі выявілі 30 новых носьбітаў вірусу. Для параўнання: у абласным Брэсце пражывае 115 ВІЧ-інфіцыраваных, у райцэнтры Масты — 2. Спецыялісты цэнтра гігіены і эпідэміялогіі адзначаюць, што калі раней інфекцыя распаўсюджвалася пераважна сярод наркаманаў праз шпрыцы, то цяпер усё болей выпадкаў заражэння праз палавыя кантакты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі