Песні Oasis не маюць канкурэнтаў

Рокеры Oasis пацвердзілі званне самага паважанага гурта свайго пакалення – прынамсі ў Вялікабрытаніі.  Хіты калектыву ўзначалілі новы рэйтынг “лепшых песень усіх часоў”, складзены слухачамі папулярнай брытанскай радыёстанцыі XFM – заняўшы пры гэтым тры першых пазіцыі спісу.

Лідарам галасавання стаў эпік “Live Forever”, на другое месца меламаны прызначылі “Don’t Look Back In Anger”, на трэцім змясцілася “Wonderwall”. Усе пералічаныя песні аўтарства Ноэля Галахера. Яшчэ адна песня Oasis – “Champagne Supernova” - патрапіла на 9-е месца.

У Топ-10 таксама ўвайшлі “Love Will Tear Us Apart” Joy Division, “I Am The Resurrection” The Stones Roses, “Bittersweet Symphony” The Verve і “London Calling” ветэранаў панка The Clash. Самай свежай кампазіцыяй у лепшай дзясятцы апынулася “I Bet You Look Good On The Dancefloor” Arctic Monkeys (2005).

Нагадаем, што Oasis распаліся летам мінулага года пасля чарговага канфлікту інтарэсаў братоў Галахераў.

Топ-10 лепшых песень усіх часоў па версіі XFM:

1. Live Forever – Oasis
2. Don’t Look Back In Anger - Oasis
3. Wonderwall – Oasis
4. Love Will Tear Us Apart - Joy Division
5. I Am The Resurrection - The Stones Roses
6. London Calling - The Clash
7. I Bet You Look Good On The Dancefloor - Arctic Monkeys
8. My Generation - The Who
9. Champagne Supernova - Oasis
10.  Bittersweet Symphony - The Verve.

Фота: rockgeroy.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі