Перспектыўныя ўкраінскія хакеісты робяць беларускія пашпарты

Двое хакеістаў з чэмпіянату Беларусі адмовіліся ехаць у зборную Украіны. Віктар Андрушчанка з магілёўскага “Хімвалакна”, які раней быў зайграны за юніёрскую і моладзевую зборныя Украіны, яшчэ летась атрымаў беларускі пашпарт.  Курт Фрэйзер уключыў яго ў склад нацыянальнай зборнай Беларусі напярэдадні гульняў “Еўравыкліку” ў Нарвегіі.

Зміцер Гарбуноў з хакейнага клуба “Брэст” яшчэ толькі афармляе беларускае грамадзянства. Днямі ён адмовіўся ехаць на зборы моладзевай зборнай Украіны, бо ён ужо мае прапанову выступаць за беларускую “маладзёжку”.

Украінскі бок яшчэ спадзяецца, што здолее выправіць сітуацыю і вярнуць пад жоўта-блакітныя сцягі перспектыўны хакеістаў, адзначае “Украінская хакейная агенцыя”. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі