Першыя пацверджаныя выпадкі COVID-19 у Брэсце і ў Бабруйску

Першыя пацверджаныя выпадкі COVID-19 у Брэсце і ў Бабруйску

У Брэсце і Бабруйску — першыя выпадкі заражэння каранавіруснай інфекцыяй. У Брэсце COVID-19 выяўлены ў студэнткі Віцебскага медыцынскага ўніверсітэту. Пасля пераводу ўстановы на дыстанцыйнае навучанне дзяўчына вярнулася дадому і патрапіла ў шпіталь з падазрэннем на пнеўманію. 

У ЦГБ яна праляжала тры дні ў палаце з яшчэ чатырма жанчынамі. У размове з TUT.by дзяўчына пацвердзіла, што тэст на каранавірус даў станоўчы вынік. Цяпер яна пераведзена ў адзіночную палату інфекцыйнага аддзялення Брэсцкай абласной лякарні. Разам з ёй шпіталізаваныя суседкі па палаце ў ЦГБ і сваякі.

Выпадак заражэння каранавірусам у Бабруйску пацвердзіла радыё "ЗЕФИР ФМ" намесніца галоўнага ўрача бабруйскай цэнтральнай лякарні Аксана Крупневіч. Тэлеграм канал радыё паведамляе, што ў горадзе ўзмоцнены кантроль за выкананнем самаізаляцыі тых, хто вярнуўся з-за мяжы. 

На Магілёўшчыне і на Брэстчыне гэта другія выпадкі каранавірусу. Раней хвароба выла выяўлена ў доктаркі Крычава і ў жыхара Столінскага раёну.

Па апошнім дадзеным Мінздароўя у Беларусі на COVID-19 захварэў 351 чалавек, чацвёра памерлі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі