"Прессбол": Рыжанкоў сыходзіць з пасады віцэ-прэзідэнта НАКа

"Прессбол": Рыжанкоў сыходзіць з пасады віцэ-прэзідэнта НАКа

Максім Рыжанкоў сыходзіць з пасады першага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта, піша "Прессбол". Можна меркаваць, што Рыжанкоў не змог даўжэй сумяшчаць спартовую пасаду з крэслам першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. 

Паведамляецца, што ў НАКу яго зменіць 45-гадовы Андрэй Асташэвіч — дырэктар РЦАП "Раўбічы". Асташэвіч вядомы таксама тым, што рэгулярна выступае за хакейную каманду Аляксандра Лукашэнкі.

У НАКу Рыжанкоў працаваў з канца 2014 года. На пасадзе першага віцэ-прэзідэнта ён змяніў Ігара Рачкоўскага, якога паставілі кіраваць федэрацыяй хакея. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі