Вы тут

Першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку ўрачыста адкрыты (фота)

Фота: Аляксандр Дуко / Viber

Першы ў Беларусі помнік легендарнаму дзеячу Тадэвушу Касцюшку ўрачыста адкрыты сёння, 12 траўня. Цырымонія адкрыцця адбылася а 12-й на тэрыторыі музея-сядзібы Касцюшкі "Мерачоўшчына" ля Косаўскага палаца, што на Брэстчыне.

​Збор сродкаў на ўсталяваньне помніка Касцюшку ініцыяваў журналіст Глеб Лабадзенка. Праект падтрымалі 690 чалавек, якія сабралі больш за 22 тысячы беларускіх рублёў. Імёны ўсіх ахвярадаўцаў будуць захоўвацца ў музеі. Помнік быў адліты ва Украіне па праекце беларускага скульптара Геніка Лойкі.

Тадэвуш Касцюшка — нацыянальны герой Беларусі, Польшчы, ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі, кіраўнік вызвольнага паўстання 1794 году. Лічыцца адным з самых вядомых у свеце беларусаў.

У Беларусі дагэтуль не было ніводнага помніка Тадэвушу Касцюшку, калі не лічыць бюстаў на тэрыторыі амерыканскай амбасады ў Мінску і ў вёсцы Малыя Сяхновічы, дзе была радавая сядзіба Касцюшкаў.