Першы сёлета выпадак укусу кляшча зафіксаваны ў Мінску

Першы сёлета выпадак укусу кляшча зафіксаваны ў Мінску

Першы сёлета выпадак укусу кляшча зафіксаваны ў Мінску. Пацярпеў вучань адной з сталічных школ, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1". А першыя ўкусы кляшчоў у 2017 годзе ў краіне ў канцы лютага зафіксавалі ў Брэсцкай вобласці.

Спецыялісты кажуць, што ранні прыход вясны выклікаў раннюю актыўнасць кляшчоў. А яе пік прагназуецца на травень, паведамляе БЕЛТА.

Каб пазбегнуць укусаў кляшчоў, медыкі рэкамендуюць правільна апранацца на прагулку ў парках і лясах. Адзенне павінна быць з доўгімі рукавамі, шчыльнымі манжэтамі. Калі клешч усё ж укусіў, трэба абавязкова звярнуцца да ўрача.

Першы сёлета выпадак укусу кляшча зафіксаваны ў Мінску
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі