Вы тут

Першую прэмію імя Гедройца атрымала кніга Евы Вежнавец

Ева Вежнавец падчас атрымання прэміі / "Радыё Свабода"

Абвешчаны лаўрэаты літаратурнай прэміі Гедройца, першае месца і грашовы прыз атрымала Ева Вежнавец за кнігу "Па што ідзеш, воўча".

Другое месца і магчымасць паехаць у літаратурную рэзідэнцыю на шведскай выспе Готланд дасталіся Таццяне Скарынкінай (кніга "Райцэнтр").

Трэцяе месца і магчымасць выдаць новую папяровую кнігу атрымаў Сяргей Абламейка (кніга "Каліноўскі і палітычнае нараджэнне Беларусі").

Прэмію Гедройца за лепшую беларускую кнігу сёлета ўпершыню ўручылі не ў Беларусі. Цырымонія адбылася ў пятніцу ў Варшаве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.