Першая пастанова Саўміна ў 2017 годзе — пра садовыя домікі

Першая пастанова Саўміна ў 2017 годзе — пра садовыя домікі

3 студзеня, у першы працоўны дзень новага года, Савет міністраў прыняў пастанову №1. Гаворка ў ёй ідзе пра вытворчасць садовых домікаў.

"Вызначыць праект "Стварэнне новай вытворчасці садовага домабудавання з мадэрнізацыяй дзеючых магутнасцяў", які рэалізуецца адкрытым акцыянерным таварыствам "Буддэталі", найважнейшым інвестыцыйным праектам", — сказана ў пастанове. Яна набывае моц у дзень апублікавання.

Дзякуючы таму, што інвестпраект вілейскай кампаніі "Буддэталі" цяпер найважнейшы, прадпрыемства зможа атрымаць у арэнду ўчастак ляснога фонду для загатоўкі драўніны.

"Урад першай сваёй пастановай прыняў пастанову пра вытворчасць садовых домікаў. У краіне нейкі ўгар нафтагазавага атручанага паветра! Чым займаецца ўрад? У яго першая пастанова — будаўнічыя домікі", — пракаментаваў Еўрарадыё гэты факт эканаміст Леанід Заіка.

Прадпрыемства "Буддэталі" пачало працаваць у Вілейцы яшчэ ў 1905 годзе. З 2000 года і па цяперашні час яно з'яўляецца часткай канцэрна "Беллеспаперпрам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі