Вы тут

Перахоп размовы ВКС Расіі: пад Лунінцам 10 сакавіка разбіўся вайсковы самалёт

Зарыва ад успышкі пры падзенні самалёта пад Лунінцам

Перамовы Ваенна-касмічных сілаў Расіі пацвердзілі, што 10 сакавіка каля 21:00 у раёне Кажан-Гарадка пад Лунінцам разбіўся расійскі знішчальнік Су-34. Перахопленая размова з'явілася ў інтэрнэце.

Вядома, што самалёт зваліўся ў забалочанай мясцовасці і згарэў. Абодва пілоты катапультаваліся, іх знайшлі падчас пошукава-выратавальнай аперацыі, у якой былі задзейнічаныя і беларускія вайсковыя верталёты.

На перахопленай размове чутно, як пілоты іншых самалётаў паведамляюць, што бачылі ўспышку ў момант падзення знішчальніка.

Звесткі пра падзенне самалёта з'явіліся адразу. Мясцовыя жыхары казалі, што расійскі вйсковы самалёт, падбіты ўкраінцамі, хацеў дацягнуць да аэрадрома пад Лунінцам, але разбіўся. Ніякай афіцыйнай інфармацыі пра інцыдэнт няма дагэтуль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.