Пад Лунінцам, верагодна, разбіўся расійскі ваенны самалёт

Увечары ў Лунінецкім раёне каля аграгарадка Кажан-Гарадок, хутчэй за ўсё, разбіўся расійскі ваенны самалёт, пішуць у ТГ-канале, прызнаным экстрэмісцкім.

Пасля 21:00 мясцовыя жыхары пачулі моцны выбух і ўбачылі яркую ўспышку. 

Мясцовыя жыхары расказалі журналістам, што гэта быў расійскі самалёт, падбіты ўкраінцамі, які спрабаваў дацягнуць да лунінецкага аэрадрома. Пілоты, нібыта, катапультаваліся і выжылі.

"Не ведаю, што гэта было. Тут і карціны са сцен пападалі. Суседзі кажуць, чулі выбух, а я чула хлапок. Не ведаю, што там цяпер, Я сама не бачыла — поле ад нас не відно, поле за лесам. Чутно, што верталёт кружляе. На месца паехала адна пажарная і дзве хуткія", — распавядае мясцовая жыхарка.

Пад Лунінцам знаходзіцца вайсковы аэрадром, дзе з сярэдзіны студзеня базуецца расійская авіяцыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.