“Перагарнуць старонку”: ці спыніць пасля гэтага рэжым рэпрэсіі — эфір

Андрэй Стрыжак

Андрэй Стрыжак

На волю паступова выходзяць усё новыя палітзняволеныя, і рэжым разам з прапагандай гучна заяўляе пра жаданне “перагарнуць старонку”. Безумоўна, на ўмовах рэжыму, бо яны ж, як сцвярджаецца, канчаткова ўсіх перамаглі. Так перамаглі, што рэпрэсіі не спыняюцца нават напярэдадні чарговага электаральнага рытуалу па перапрызначэнні Лукашэнкі. Узмацненне рэпрэсій відаць з колькасці зваротаў да BYSOL як па звычайную дапамогу, так і з патрэбай тэрміновай эвакуацыі. І ўсё гэта на фоне спрэчак ў дэмсупольнасці з нагоды нібыта неабходнасці змяніць стратэгію і шукаць спосабы вызваляць палітвязняў любымі магчымымі (і немагчымымі) сродкамі.

Што незвычайнага здарылася ў Беларусі і прывяло да новай хвалі рэпрэсій, наколькі павялічылася колькасць зваротаў у BYSOL? Ці застаюцца магчымасці дапамагаць беларусам у Беларусі і ці ёсць для гэтага сродкі? Як дэмсілы могуць уплываць на працэс вызвалення палітвязняў і якая стратэгія тут можа спрацаваць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сузаснавальнік і кіраўнік дабрачыннага фонду BYSOL, праваабаронца Андрэй Стрыжак у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі