Перад матчам ЗША — Германія выканалі гімн часоў нацызму

Перад матчам ЗША — Германія выканалі гімн часоў нацызму

Перад тэнісным матчам Кубка федэрацыі ЗША — Германія выканалі гімн часоў нацызму. Ён праходзіў на Гаваях. Раптоўна была выканана старая версія нямецкага гімну, якая пачынаецца са слоў "Германія перадусім". Такі варыянт выкарыстоўваўся ў нацысцкай Германіі, у пасляваенны час першы куплет гімна не выконваецца.

Нямецкія тэнісісткі спрабавалі выканаць правільны гімн, але не змаглі перакрычаць спевака з мікрафонам. Як інфармуе "Бі-Бі-Сі", Асацыяцыя тэнісу ЗША прынесла прабачэнні спартсменам і заўзятарам пасля гэтага здарэння і паабяцала, што такога больш не адбудзецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі