Педафіла з Бярозаўскага раёна асудзілі на 15 гадоў

Педафіла з Бярозаўскага раёна асудзілі на 15 гадоў

На 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму асуджаны жыхар Бярозаўскага раёна. Як паведамляе прэс-служба Брэсцкага абласнога суда, мужчыну прызналі вінаватым у згвалтаваннях і гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару ў дачыненні да малалетніх.

Таксама мужчыну прызналі вінаватым у неаднаразовых дзеяннях сэксуальнага характару ў дачыненні да заведама малалетняй насуперак волі пацярпелай з выкарыстаннем яе бездапаможнага стану і ў згвалтаванні, учыненым паўторна. А

Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Паводле інфармацыі БЕЛТА, спярша былі выяўленыя дзеянні падсуднага ў дачыненні да 15-гадовай  дзяўчынкі. Яна была ахвярай дзеянняў падсуднага з чэрвеня 2016-га па ліпень 2017 года. Потым следчыя выявілі яшчэ пяць пацярпелых: іх згвалтаванні і адбываліся ў розны час з 1994-га па ліпень 2017 года.

Пацярпелымі па крымінальнай справе праходзяць дзяўчаты з той самай вёскі, дзе жыў мужчына. Па словах следчых, бацькі пацярпелых дзяўчынак не звярталі ўвагу на змены ў іх паводзінах, таму злачынная дзейнасць мужчыны працягвалася так доўга — больш за 20 гадоў. Ніхто з пацярпелых і іх бацькоў не звяртаўся з заявамі ў міліцыю. Адна з дзяўчынак казала маці, што мужчына да яе прыстае, але тая палічыла, што дачцэ не падабаецца, як з ёй гуляюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі