Пажар каля Чарнобыльскай АЭС цалкам ліквідаваны

Увечары 29 красавіка ўкраінскія ратавальнікі цалкам ліквідавалі пажар у раёне Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, перадае УНН. Лакалізаваць пажар каля АЭС удалося каля 12.45. Па звестках з Украіны, радыяцыйны фон у норме. Такія ж звесткі падае і МНС Беларусі.

Нагадаем, 28 красавіка з'явіліся звесткі пра лясны пажар на плошчы каля 320 га. Сярод іншага ён закрануў і зону адчужэння каля Чарнобыльскай АЭС.

Паведамляецца, што гэта самы вялікі пажар у Чарнобыльскай зоне з 1992 года. Яго ўдалося спыніць за 20 км ад АЭС і за 5 км ад могільніка радыеактыўных адкідаў.

Фота — hvylya.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі