Паводле афіцыйных звестак, узровень беспрацоўя ў Беларусі складае 0,8%

У Беларусі беспрацоўе знізілася за кастрычнік на 0,1 адсоткавага пункта і склала на 1 лістапада 0,8% да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва. Пра гэта паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Адзначаецца, што гэта самы нізкі паказчык за ўсю гісторыю суверэннай Беларусі.

У Брэсцкай, Гомельскай і Віцебскай абласцях узровень беспрацоўя на 1 лістапада склаў 1,1%, у Гродзенскай - 1%, у Магілёўскай і Мінскай абласцях - 0,8%.

У сталіцы ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя самы нізкі — захоўваецца на адзнацы 0,3% да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва горада.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі