Павел Якубовіч прапанаваў “Бацькаўшчыне” знайсці памяшканне

Галоўны рэдактар “СБ. Беларусь сегодня” Павел Якубовіч прапанаваў Згуртаванню беларусаў свету “Бацькаўшчына” знайсці памяшканне для з’езду. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кіраўнік арганізацыі Аляксей Марачкін.
“Знайшоўся дабрадзей, Павел Якубовіч, галоўны рэдактар “Савецкай Белоруссии”. Па словах старшыні Рады Згуртавання Алены Макоўскай, ён меў асабістую размову з ёй. Павел Якубовіч паабяцаў знайсці памяшканне. На якіх умовах? Зразумела. Палітыка “кіруемасці” арганізацыі”.

Аляксей Марачкін распавёў, што нягледзячы ні на што, не збіраецца пагаджацца з прапановай Якубовіча і будзе рэкамендаваць Радзе згуртавання правесці з’езд у Вільні.

“Тым больш, што ў Вільні ёсць дамоўленасці. Мяркую, у гэтым нам дапамогуць нашы суайчыннікі. Хопіць нас прыніжаць”.

Нагадаем, кіраўніцтва “Бацькаўшчыны” ўжо некалькі месяцаў не можа знайсці памяшканне ў Мінску для V З’езду беларусаў свету.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі