Падчас бамбавання Кіева ракета пацэліла ў дзіцячую бальніцу

Наступствы расійскага ўдару па Кіеве

Наступствы расійскага ўдару па Кіеве / ДСНС Украіны

У ноч на 11 жніўня расійскі войскі абстралялі Кіеў балістычнымі ракетамі. У некалькіх раёнах украінскай сталіцы адбыліся пажары.

У Шаўчэнкаўскім раёне Кіева ракета пацэліла на тэрыторыю дзіцячай бальніцы, перадае hromadske.ua. На месцы выбуху ўтварыліся дзве варонкі, пашкоджанае шкленне будынка і газавая труба. Пасля ўдару ўтварылася ўцечка газу, якую ліквідавалі работнікі газавай службы. На шчасце, пацярпелых не было, бо дзеці і лекары знаходзіліся ў хованцы.

У іншым раёне ракета пацэліла ў склад, там пачаўся вялікі пажар. Пры атацы пацярпеў адзін чалавек, яго шпіталізавалі.

Таксама мінулай ноччу расіяне атакавалі Запарожжа ракетамі і кіраванымі авіябомбамі. У выніку атакі загінулі шэсць чалавек, яшчэ 19 атрымалі раненні. Былі пашкоджаныя чатыры шматкватэрныя дамы і нежылыя будынкі. 

Падчас бамбавання Кіева ракета пацэліла ў дзіцячую бальніцу
Падчас бамбавання Кіева ракета пацэліла ў дзіцячую бальніцу
Падчас бамбавання Кіева ракета пацэліла ў дзіцячую бальніцу

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.