"Паўночны паток" ставяць на тэхабслугоўванне: чаму гэта ўстрывожыла рынкі?

Газ / pixabay
Газ / pixabay

Штогадовае тэхнічнае абслугоўванне найбуйнейшага трубаправода "Паўночны паток" пачалося сёння. Па гэтым трубаправодзе расійскі газ паступае ў Германію.

"Чакаецца, што патокі будуць прыпыненыя на 10 дзён, але ўрады, рынкі і кампаніі занепакоеныя тым, што прыпынак можа быць прадоўжаны праз вайну ва Украіне", — піша Reuters.

Трубаправод "Паўночны паток-1" перапампоўвае 55 мільярдаў кубаметраў газу ў год з Расіі ў Германію па дне Балтыйскага мора. Мяркуецца, што тэхабслугоўванне працягнецца з 11 па 21 ліпеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі