Паўночная Карэя чарговы раз няўдала запусціла балістычную ракету

Паўночная Карэя чарговы раз няўдала запусціла балістычную ракету

Зранку ў аўторак, 31 траўня, Паўночная Карэя няўдала спрабавала запусціць балістычную ракету. Папярэднія тры спробы КНДР правесці выпрабаванні такіх ракет таксама былі няўдалымі, перадае РБК са спасылкай на паўднёвакарэйскае агенцтва Yonhap.

У заяве з Паўднёвай карэі паведамляецца: "Паўночная Карэя паспрабавала запусціць ракету з раёна паблізу Вансан каля 5.20 раніцы, але запуск, як мы лічым, не ўвянчаўся поспехам".

Пра тое, што КНДР рыхтуе чарговы пуск балістычнай ракеты, паведаміў і японскі тэлеканал NHK. Паводле звестак японскіх журналістаў, ўлады іх краіны прывялі войскі ў павышаную гатоўнасць у сувязі з магчымым запускам ракеты ў Паўночнай Карэі.

Разам з тым, паўднёвакарэйскія чыноўнікі падкрэсліваюць, што КНДР не паведаміла ў ААН пра свае планы па запуску ракеты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі