Паўнамоцным прадстаўніком Расіі ў кантактнай групе па Украіне стаў Барыс Грызлоў
![Паўнамоцным прадстаўніком Расіі ў кантактнай групе па Украіне стаў Барыс Грызлоў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/gryzlou_riaru.jpg.webp?itok=d0IPojwz)
Пастаянны член Савета бяспекі Расійскай Федэрацыі Барыс Грызлоў прызначаны паўнамоцным прадстаўніком Расіі ў кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне. Адпаведнае распараджэнне выдаў расійскі кіраўнік Уладзімір Пуцін, інфармуе ТАСС.
Таксама ў расійскую дэлегацыю ў гэтым перамоўным працэсе ўваходзяць прадстаўнік Расіі ў кантактнай групе Азамат Кульмухаметаў і прадстаўнікі ў працоўных групах. У падгрупе па бяспецы — Яраслаў Маскалік, у падгрупе па гуманітарнай сітуацыі — Уладзімір Сцяпанаў, у падгрупе па эканоміцы — Сяргей Назараў, у палітычнай падгрупе — Максім Палякоў.
Падчас папярэдняй сустрэчы кантактнай групы 22 снежня яе ўдзельнікі ўзгаднілі графік працы на студзень 2016 года. Паводле гэтага графіка, наступныя пасяджэнні кантактнай групы пройдуць 13, 20 і 27 студзеня, паведаміў па выніках перамоваў спецпрадстаўнік старшыні АБСЕ ў кантактнай групе Марцін Сайдзік, перадае БелаПАН.
Фота: ria.ru