Затрыманых учора апазіцыйных палітыкаў Паўла Севярынца і Аляксея Шэіна асудзілі сёння на 15 сутак кожнага. Пра гэта Еўрапейскаму радыё паведаміў моладзевы актывіст Барыс Гарэцкі.
“Калі іх затрымалі, у Севярынца знайшлі ўлёткі з заклікам прыйсці на
апазіцыйную акцыю 27 ліпеня. У выніку палітыкі былі асуджаныя за
раздачу ўлётак з заклікам прыняць удзел у несанкцыянаваным
мерапрыемстве”
Па словах Гарэцкага, суды над іншымі моладзевымі актывістамі яшчэ
працягваюцца. Нагадаем, учора былі затрыманыя сямёра маладзёнаў нібыта
за раздачу ўлётак з заклікам прыйсці на мітынг 27 ліпеня.